Нараджальнасць у Беларусі знізілася на 7%
Нараджальнасць у Беларусі знізілася на 7%. За першыя чатыры месяцы 2020 года нарадзілася 2631 дзіця. Пра гэта 1 чэрвеня падчас анлайн-відэабрыфінгу распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Мінаховы здароўя Таццяна Бурдзь. Пры гэтым яна кажа, што гэта "даволі някепскія лічбы".
На сённяшні дзень кожны пяты жыхар Рэспублікі Беларусь — гэта дзіця.
Летась у нашай краіне нарадзілася 87,8 тысячы дзяцей. Гэта гістарычны мінімум з 1945 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.