Наркапаліцыянты куплялі прастытутак на грошы наркабаронаў

Кіраўніца амерыканскага Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі Мішэль Леонхарт адправіцца ў адстаўку. Прычынай называюць гучны карупцыйны скандал у яе ведамстве.

Афіцыйна пра адстаўку Леонхарт пакуль не абвяшчалі. Але ВВС са спасылкай на амерыканскія СМІ адзначае, што гэта адбудзецца ўжо бліжэйшым часам.

Скандал вакол Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі ўзнік пасля публікацыі дакладу міністэрства юстыцыі. У ім паведамлялася, што супрацоўнікі ведамства карысталіся ў Калумбіі паслугамі прастытутак. Гэтыя паслугі аплочвалі мясцовыя наркакартэлі.

Мішэль Леонхарт ўзначальвае Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі з 2007 года. Асноўнымі задачамі ведамства з'яўляецца барацьба як з наркагандлем на тэрыторыі ЗША, так і з вытворчасцю наркотыкаў у іншых краінах.

Фота — huffingtonpost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі