Наркевіч заявіла, што ІП не павінны баяцца, што іх знішчаць штрафамі

Наркевіч заявіла, што ІП не павінны баяцца, што іх знішчаць штрафамі

На сённяшні дзень важна, каб індывідуальныя прадпрымальнікі, бізнес у Беларусі не баяліся, што пры найменшым парушэнні іх могуць адразу знішчыць штрафнымі санкцыямі. "Павінна быць суразмернасць велічыні штрафаў дзеянням", лічыць намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, вырашаецца пытанне змяншэння штрафаў для ІП. "Трэба мінімізаваць рызыкі для прадпрымальніка з маленькай партыяй тавараў, калі ён, напрыклад, няправільна напісаў, змясціў інфармацыю на этыкетцы, маркіроўцы тавараў", — цытуе словы Наркевіч БЕЛТА.

Намеснік міністра гандлю перакананая, што індывідуальныя прадпрымальнікі разумеюць, што дзяржава не зацікаўленая ў карных мерах у адносінах тых, хто хоча працаваць добрасумленна. Дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 222 унёс карэктывы ў іх дзейнасць і трэба разам "прайсці гэты этап і навучыцца працаваць у гэтых умовах", мяркуе Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, гаворкі пра адмену ўказа няма (а менавіта гэтага патрабуе нямала прадпрымальнікаў). Задача дзяржавы — абараніць малы бізнес, зрабіць так званую падушку бяспекі, але толькі для тых, хто хоча працаваць добрасумленна, падкрэсліла намеснік міністра гандлю.

Наркевіч пазітыўна ацаніла дзейнасць працоўнай групы, у якую ўваходзяць чыноўнікі і прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі