Народнае апалчэнне ў Беларусі стала законным

Савецкая салдацкая папруга / spec-trade
Савецкая салдацкая папруга / spec-trade

Закон аб народным апалчэнні з'явіўся ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

"Дакументам ствараюцца прававыя асновы для добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча, уведзенага ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках рэспублікі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Там таксама ўказваецца на стварэнне "дадатковых умоў" для аказання дапамогі тэрытарыяльным органам унутраных спраў "пры выкананні імі паўнамоцтваў і абароны маёмасці ўсіх формаў уласнасці ад злачынных і іншых замахаў".

Фотаздымкі атрадаў "народнага апалчэння" пачалі з'яўляцца ўжо даўно. Мінабароны паведамляла, што яны ўжо сфармаваліся. Аднак калі ў траўні гэтага года журналіст Zerkalo паспрабаваў запісацца ў адзін з такіх атрадаў, яму адмовілі і загадалі чакаць прыняцця адпаведнага закона.

Атрады апалчэння нібыта ствараюць у Беларусі з 2022 года. Першы стварылі ў Клімавіцкім раёне, потым паведамілі пра такія ж атрады ў Барысаўскім і Навагрудскім раёнах. Пры гэтым толькі 16 красавіка 2023 года дэпутат Павел Міхалюк заявіў, што законапраект аб народным апалчэнні паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Ухвалілі яго толькі цяпер.

Якім быў прававы статус быццам бы створаных атрадаў — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі