"Народная воля" атрымала ад Мінінфармацыі чарговае папярэджанне
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеце "Народная воля" за распаўсюд нібыта не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі. Нагодай для санкцыі стала нататка ў нумары 193-194 выдання ад 11-14
снежня, у якой рэдакцыя прапаноўвала чытачам пералік гандлёвых кропак
"Белсаюздруку" ў Мінску, дзе можна на больш выгадных умовах аформіць
падпіску на газету.
Такая падпіска атрымліваецца танней, чым, напрыклад, праз паштовыя аддзяленні. "НВ" назвала гэтыя ўмовы "ільготным тарыфам". Мінінфармацыі палічыла ўжыванне гэтага словазлучэння парушэннем.
Гэта ўжо другое цягам года папярэджанне на адрас выдання. Між тым, паводле закона "Аб СМІ", вынясенне рэдакцыі альбо заснавальніку СМІ на працягу года двух і больш папярэджанняў можа пацягнуць за сабой прыпыненне выпуску гэтага СМІ, адзначае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.