Народны кандыдат: ад антыакумулятарных пратэстаў да прэзідэнцтва?

Народны кандыдат: ад антыакумулятарных пратэстаў да прэзідэнцтва?

Амаль год, пачынаючы з 4 сакавіка 2018 года, дзясяткі жыхароў Брэста кожную нядзелю выходзяць на плошчу Леніна ў цэнтры свайго горада “пакарміць галубоў”. Такім чынам людзі выказваюць маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага завода “АйПаўэр”. Што праўда, гэта ніяк не паўплывала на планы ўладальнікаў завода і мясцовых уладаў. У адказ мясцовыя актывісты заявілі, што брэсцкі антыакумулятарны рух вылучыць свайго кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Чаго больш у ініцыятыве брэсцкіх актывістаў — жадання прыцягнуць увагу да экалагічных праблем з-за будаўніцтва акумулятарнага завода ў СЭЗ "Брэст" ці палітычных амбіцый? Як выбіралі, каго вылучаць кандыдатам у прэзідэнты? Ці ёсць у народнага кандыдата з Брэста сродкі на правядзенне годнай выбарчай кампаніі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскі актывіст Дзям’ян Лепясевіч і народны рэпарцёр Аляксандр Кабанаў.

Госці Еўрарадыё - грамадскі актывіст Дзям’ян Лепясевіч і народны рэпарцёр Аляксандр Кабанаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі