Вечнаактуальныя народныя прыпеўкі пра Лукашэнку
Напярэдадні выбараў 1994 года дзяржаўная газета “Звязда” зладзіла конкурс прыпевак.
Чытачы прынялі ў ім актыўны ўдзел і не абмінулі ў сваёй творчасці і дэпутата Аляксандра Лукашэнку, які ўзначальваў антыкарупцыйную камісію Вярхоўнага Савета, згадвае “Салідарнасць”. Малады палітык вылучаўся тады неабгрунтаванымі абвінавачваннямі. Вось адна з чытацкіх прыпевак на гэтую тэму:
Палюбіла Лукашэнку,
Засварыла мяне маць.
Выпіў чарку “Белавежскай”
Усю радню стаў “кланам” зваць.
Яшчэ адну надзвычай трапную прыпеўку нават перадрукавала газета “Літаратура і мастацтва”:
Лукашэнкі голас зычны,
Нам як снег зімой прывычны.
Колькі можна, тваю …,
Усё не тых разаблачаць.
Нават у 1995 годзе, пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады газета “Мінская праўда” апублікавала такі твор:
Абяцаў нам Лукашэнка:
“Цэнам быць ніжэй каленка”.
Не прайшло і дзвюх начэй –
Падняліся да плячэй.