Нарошчваем тэмпы: Датэрмінова галасуюць больш актыўна, чым на папярэдніх выбарах

Нарошчваем тэмпы: Датэрмінова галасуюць больш актыўна, чым на папярэдніх выбарах

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі нарошчвае тэмпы. Калі за першы дзень датэрмінова прагаласавалі 3,92%, то за два дні ўжо 9,63%.

На парламенцкіх выбарах 2012 года за першы дзень датэрмінова прагаласавалі 3%, за два дні — 7,2% выбаршчыкаў.

На леташніх прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова у першы дзень прагаласавалі 4,49%, за два дні — 10,94% выбаршчыкаў.

Такімі тэмпамі цалкам верагодна, што колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласуюць датэрмінова, можа дасягнуць узроўня выбараў 2015 года, а гэта — 36,05%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі