Нарышкін: Расію заўсёды хвалявала пытанне палітычных знікненняў у Беларусі

Расію заўсёды хвалявала пытанне палітычных знікненняў у Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Нарышкін на брыфінгу для беларускіх журналістаў у Крамлі. На пытанне, чаму Расія толькі праз 10 гадоў падняла пытанне пра знікненні, Нарышкін адказаў: "Калі Расія афіцыйна не ўздымала гэтае пытанне, гэта не азначае, што нас, як грамадзян краіны, прыхільнай дэмакратычнаму шляху развіцця, гэтае пытанне не хвалявала".

Кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі пажадаў беларускаму боку дамагчыся такога ж руху ў расследаванні гучных крымінальных справаў, як у Расіі, інфармуе БелаПАН.

Таксама ён адзначыў, што не ведае пра наяўнасць у Расіі відэазапісаў забойстваў беларускіх палітыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі