"Нас мала, але ёсць": Шаркунова, Цэслер, Галыгін запісалі песню шчаслівых людзей

"Нас мала, але ёсць": Шаркунова, Цэслер, Галыгін запісалі песню шчаслівых людзей

Спявачка Ганна Шаркунова напісала "Песню счастливых людей" пра тое, што "нас мала, але мы ёсць", і выпусціла кліп з удзелам шэрагу беларускіх музыкаў, артыстаў і вядоўцаў, якія праз сваю грамадзянскую пазіцыю згубілі дзяржаўную працу.

"З кропель ствараецца акіян. Акіян таленавітых, смелых, прыгожых, неабыякавых людзей... Я кажу вам усім дзякуй. "Нас мільёны... Мы ўсе ўнікальныя ... У метро, ​​на працы, на кухні і ў спальні... Лётаем у сне, марым і верым, што мы аднойчы нешта зменім. Нешта пабудуем, адменім межы, нешта пакінем, чым будзем ганарыцца. Хай шанцаў на гэта мала... Мала, але ёсць!" — напісала пад відэа Шаркунова. 

У відэа можна ўбачыць мастака Уладзіміра Цэслера, вядучых Дзяніса Дудзінскага, Антона Мартыненку, Кацю Пытлеву, Вадзіма Галыгіна, Андрэя Бонда, музыкаў  Naviband, Nizkiz, Валерыя Дайнеку, Іскуі Абалян, Змітра Вайцюшкевіча, Уладзіміра Пугача, актрысу Святлану Зелянкоўскую і іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі