Насельніцтва Беларусі павялічылася і складала 9 млн 485,3 тысячы чалавек

Насельніцтва Беларусі павялічылася і на 1 ліпеня складала 9 млн 485,3 тысячы чалавек. У параўнанні з пачаткам года жыхароў нашай краіны стала больш на 4 474 чалавекі, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Што да натуральнага змяншэння насельніцтва, дык у студзені-чэрвені 2015 года яно склала 6 077 чалавек. У параўнанні з адпаведным перыядам 2014-га яно павялічылася на 1 897 чалавек.

Паводле дадзеных Белстата, за першае паўгоддзе з Беларусі ў краіны СНД выехалі 2 843 чалавекі (з іх у Расію — 2 361). За гэты ж час у Беларусь з краін СНД пераехалі 12 007 чалавек (з Расіі, Украіны і Казахстана — 10 867).


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі