Насельніцтва Беларусі сёлета вырасла на тысячу чалавек
На 1 ліпеня 2014 года яно складала 9 млн 469 тысяч 200 чалавек.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, натуральнае змяншэнне насельніцтва нашай краіны ў першым паўгоддзі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2013 года зменшылася амаль на 52% і склала 4180 чалавек. У студзені-чэрвені ў Беларусі нарадзілася 57284 дзіцяці (на 1100 больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013-га), памерла 61464 чалавекі (на 3378 менш, чым летась).
Колькасць зарэгістраваных шлюбаў знізілася на 4,4% (да 33378), скасавання шлюбаў — на 1,5% (17112).
У першым паўгоддзі 2014 года міграцыйны прырост насельніцтва склаў 5189 чалавек і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 583 чалавекі, ці на 12,7%.
Фота — ria.ru