Насельніцтва Мінска можа скараціцца на 300 тысяч чалавек
Да 2050 года насельніцтва Мінска можа скараціцца на 300 тысяч чалавек, а Беларусі — на мільён. Але толькі ў выпадку, калі дэмаграфічная сітуацыя ў нашай краіне не зменіцца. Гэтыя лічбы прагучалі на I Беларускім форуме дэвелапераў, інфармуе сайт realt.by.
У сваім выступе на мерапрыемстве галоўны архітэктар "Мінскграда" Аляксандр Акенцьеў гаварыў, што ў бліжэйшыя тры дзесяцігоддзі будзе стрымлівацца развіццё сталіцы. У той жа час прагназуецца шпаркае развіццё гарадоў — спадарожнікаў Мінска. Мяркуецца, што ў межах другой кальцавой аўтадарогі колькасць насельніцтва вырасце на 110 тысяч, а за кошт будаўніцтва "Вялікага камня" — на 150 тысяч.
Паколькі цэнтр сталіцы шчыльна забудаваны, масавае жыллёвае будаўніцтва плануецца весці пераважна ўздоўж межаў кальцавой аўтадарогі, на тэрыторыях былых прадпрыемстваў і вайсковых гарадкоў.
Дарэчы, у канцы 2019 года чакаецца нараджэнне ў Мінску 2-мільённага жыхара.