Насельніцтва "Z", гістэрыка Лукашэнкі і ленд-ліз для Украіны
“Буча стала чарговым доказам вар'яцтва пуцінскага свету, прыкладам праўдзівай духоўнасці Расіі, гэты горад паказаў сутнасць “вялікай” і крывавай місіі Масквы, будучыню, якую Расія прыгатавала ўсяму свету”, — гаворыць госць Еўрарадыё, кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
Свет рэагуе на выклік Крамля па-рознаму. Большасць цывілізаваных краін лічаць сваёй місіяй дапамагаць украінцам змагацца за сваю незалежнасць. Так, у ЗША сенат аднагалосна падтрымаў ухваленне закона, які дазваляе прэзідэнту Байдэну актываваць праграму ленд-лізу.
Лукашэнка працягвае падтрымліваць Пуціна і лічыць, што ў вайну яго ўвязаў Захад. Ён настойвае, што ў перамовах пра мір ва Украіне абавязкова павінна ўдзельнічаць Беларусь і ёй павінны даць усе гарантыі бяспекі.
Чаму грамадзяне Расіі знішчаюць і разбураюць, ці заплюшчваюць на гэта вочы? Адкуль бярэцца запатрабаванне на гвалт? Ці можа крамлёўскі дракон спаліць сам сябе? Што падчас вайны з Украінай робяць Лукашэнка і Ціханоўская? Ці дапаможа амерыканскі ленд-ліз спыніць вайну?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаем у жывым эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.