Насельніцтва Зямлі дасягнула 8 мільярдаў чалавек
Цяпер на Зямлі жывуць 8 мільярдаў чалавек / pixabay.com
15 лістапада насельніцтва планеты дасягнула 8 мільярдаў чалавек, паведамляе сайт ААН.
Лічба ў 7 мільярдаў была дасягнутая 11 гадоў таму.
А да 9 мільярдаў чалавек насельніцтва нашай планеты, паводле прагнозаў, вырасце праз 15 гадоў.
На сёння дзве краіны з самай вялікай колькасцю насельніцтва — Кітай ды Індыя. У кожнай з іх жыве прыблізна па 17% ад агульнай колькасці насельнікаў Зямлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.