“Наша Ніва” разглядае варыянт пераходу на наркамаўку
Першая беларуская газета чакае інфармацыі пра санкцыі ў дачыненні да карыстальнікаў класічнага правапісу, каб прыняць канчатковае рашэнне, "Радыё Свабода" не збіраецца змяняць "тарашкевіцу", бо не з'яўляецца беларускім СМІ, а вось літаратары выдумляюць свае варыянты, каб друкавацца "тарашкевіцай" нават пасля набыцця моцы законам. Новай узаконенай мовай павінны будуць карыстацца не толькі дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і карыстаюцца пісьмовай мовай. Пра гэта, прадстаўляючы новы закон, заявіў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч.
Нагадаем, 24 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон набудзе моц у верасні 2010 года. Пад пагрозай апынуліся беларускія СМІ, якія выходзяць на “тарашкевіцы”, а таксама кнігі літаратараў, якія пішуць класічным правапісам.
Еўрарадыё звярнулася да галоўнага рэдактара газеты “Наша Ніва” Андрэя Скурко. Як высветлілася, рэдакцыя разглядае магчымасць перайсці на агульнапрыняты правапіс, аднак пакуль вырашыла пачакаць.
Андрэй Скурко: “Па-першае, тут яшчэ не вызначаны інструментарый пакарання за невыкананне гэтага закона. Таксама, калі ў 2010-м гэты закон будзе ўведзены, тады будзе бачна, у якой меры гэта сур’ёзна і ў якой меры гэты закон стане сродкам ціску для незалежных СМІ. Варыянт, калі будзе пераход на адзіны правапіс, разглядаецца, як і ўсе іншыя варыянты”.
А вось дырэктар беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук упэўнены, што новы закон іх не закране. Па яго словах, за прадукт нясе адказнасць цэнтральная рэдакцыя радыё, і юрыдычны адрас СМІ знаходзіцца ў Вашынгтоне. Таму ўнутраныя законы Беларусі ніяк не паўплываюць на працу “Свабоды”.
Аляксандр Лукашук: “Мы карыстаемся "тарашкевіцай" і не збіраемся мяняць свой падыход. Гэта пытанне ўжо да карыстальнікаў сайта. Калі б раптам карыстальнікі сайта сказалі: “Мы не будзем сюды хадзіць, мы не будзем чытаць, для нас гэта ўжо цяжка чытаць”, тады б мы, канешне, разгледзелі б пытанне. Але не з пункту гледжання заканадаўства”.
Што тычыцца беларускіх пісьменнікаў, то яны людзі творчыя і выбіраюць нестандартныя варыянты выхаду з сітуацыі. Так, малады паэт Віталь Рыжкоў прапануе выдаваць кніжкі ў кніжках пад выглядам знойдзеных рукапісаў.
Віталь Рыжкоў: “Па-першае, можна яшчэ паспець выдаць кніжку да 2010 года. А па-другое, можна выдаваць кнігі з кнігай унутры. То бок, “правільным” правапісам напісаць нешта кшталту “рукапіс быў знойдзены”, а сам рукапіс і асноўны тэкст і зместу рукапісу падаваць нашай улюбёнай “тарашкевіцай”.
Дырэктар выдавецтва “Галіяфа” Зміцер Вішнёў змірыўся з тым, што ўжо сёння выхадныя дадзеныя ва ўсіх беларускіх кніжках па законе мусяць пісацца “наркамаўкай”. Аднак сам літаратурны твор, лічыць пісьменнік, – творчая задумка аўтара, якая мусіць захоўваць усе асаблівасці.
Зміцер Вішнёў: “Мастацкая літаратура павінна мець больш разняволенасці. І калі аўтар піша “тарашкевіцай”, гэта ягоная мастацкая задума”.
Варта зазначыць, што некаторыя літаратары нават не збіраюцца думаць пра нейкае выйсце з сітуацыі. Так пісьменнік Сяргей Прылуцкі будзе працягваць пісаць, як і пісаў.
Сяргей Прылуцкі: “Мне, па вялікім рахунку, пофіг. Я буду пісаць, як і пісаў”.
Хто ведае, можа бліжэйшыя два гады Беларусь чакае сапраўдны кніжны бум – большасць пісьменнікаў кінецца выдаваць свае кніжкі на “тарашкевіцы”, каб паспець да набыцця моцы новым законам.
Фота: Правапіс.орг