Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

Беларускія біятланісткі прадэманстравалі новую форму. Лыжныя камбінезоны бардовага колеру і з нацыянальным арнаментам многіх здзівілі.

“Справа ў тым, што мы змянілі экіпіроўшчыка”, — тлумачаць Еўрарадыё нечаканае дызайнерскае рашэнне ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Аднак прэс-сакратарка БФБ Вікторыя Тарасевіч не спяшаецца распавядаць пра гісторыю стварэння камбінезонаў. Шукаем інфармацыю самі.

Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

Аказваецца, новы экіпіроўшчык — гэта расійская кампанія SKIMIR, якая прадае ў Расіі шэраг папулярных брэндаў. Непасрэдна камбінезоны для беларускіх біятланістак вырабіла кампанія Odlo. Мадэль называецца light Bjoerndalen. Такі самы камбінезон на сайце skimir.ru каштуе 19500 расійскіх рублёў (каля 300 долараў ЗША). Адзінае адрозненне — наяўнасць у беларускіх біятланістак арнаменту і рэкламы “Беларуснафты” ды расійскай кампаніі SKIMIR.

Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

“Усё гэта, мякка скажам, узята з каталога”

 

У мінулым сезоне беларускіх біятланістаў экіпіравалі ў камбінезоны One Way Sport. На Алімпіядзе ў Сочы Домрачава і Скардзіна заваёўвалі медалі ў чэшскім брэндзе Atex, які ў нашу краіну дастаўляла беларускае ААТ “Лыжны свет”.

Мая думка такая: новая форма на снезе будзе выглядаць агідна. Гэта проста каталожны варыянт. Пра нейкі дызайн тут увогуле гарворкі не вядзецца. Зайдзіце на сайт ODLO, там, вобразна кажучы, гэтая мадыфікацыя прадаецца на кожным куце любому аматару, — выказваецца Алег Бучаль, дырэктар “Лыжнага свету”. — Каб не арнамент, гэта была б увогуле катастрофа”.

Odlo — гэта папулярны і нятанны швейцарскі брэнд. Аднак, на думку Бучаля, якасць у апошнія гады знізілася.

“Вытворчасць перакінулі ў Кітай. Мяркую, што з-за гэтага з Odlo перастала супрацоўнічаць зборная Нарвегіі”.

Паводле звестак з інтэрнэта, Odlo дагэтуль мае свае фабрыкі ў Партугаліі і Румыніі.

Аднак беларускія біятланісткі на фота ў новых камбінезонах не выглядаюць нешчаслівымі. Магчыма, форма насамрэч супер-пупер? Еўрарадыё звязвалася на гэты конт з расійскай кампаніяй SKIMIR, якая экіпіравала зборную Беларусі. Нам прапанавалі даслаць паведамленне з пытаннем на электронную скрыню. За суткі ніхто нічога так і не адказаў.

 

На форму для Беларусаў паўплываў Б’ёрндален?

 

На расійскім сайце Odlo пазначана, што іх экіпіроўкай карыстаецца хто б вы думалі? Уле Эйнар Б’ёрндален.

Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

Вядома і тое, што легендарны нарвежскі біятланіст ды муж нашай Дар’і Домрачавай карыстаецца лыжнымі палкамі Exel, якія ў Расіі распаўсюджвае кампанія SKIMIR. Таму вельмі добра вяжацца версія, што на выбар формы для беларускіх біятланістаў паўплываў менавіта Уле.

Нашых біятланістак апранулі ў форму ад Б’ёрндалена, якую можа купіць любы аматар

Ці беларускі арнамент змясцілі на камбінезонах?

 

Арнамент, які змясцілі на форме біятланістаў, грунтуецца на старажытным сімвале, васьміканцовай зорцы, які ў народзе называюць па рознаму: “васьмірог”, “зорка”, “знічка”…

“Каб вы ведалі, дрэнных арнаментаў не існуе. Я не ў курсе, чым спартсмены матывавалі яго размяшчэнне, але ў кожным разе гэта станоўчая энергія, упарадкаванне, — тлумачыць эксперт у пытаннях арнаменту, дырэктар Веткаўскага музея Галіна Нячаева. — Гэта нябесныя знакі. А чым дрэнна быць зорным пераможцам? Таксама вакол “васьмірогаў” мы бачым крыжыкі. Гэта таксама добра. Крыжыкі — гэта старажытныя знакі агню. Таксама амаль праз усе канфесіі і рэлігіі крыжык праходзіць як знак святасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі