Настаўніца задала дзецям задачы пра прастытутак і наркотыкі

Настаўніца задала дзецям задачы пра прастытутак і наркотыкі

Настаўніца задала дзецям задачы пра прастытутак і наркотыкі. Здарэнне адбылося ў ЗША ў штаце Алабама. Адзначаецца, што Джоан Болсэр раздавала задачы ў апошні дзень перад выхадам на пенсію. Брала яна іх са скандальнага дакумента, які прысутнічае ў інтэрнэце з канца 90-х.

Сярод задач, якія мусілі рашыць школьнікі, ёсць і такая: "Дэвэйн — сутэнёр, і ў яго ёсць тры прастытуткі. Калі за адну паслугу прастытутка атрымлівае 65 долараў, то колькіх кліентаў кожная з іх павінна абслужыць, каб Девэйну хапіла на крэк. За наркотыкі ён плаціць 800 долараў за дзень".

Бацькам дзяцей задачы Джоан Болсэр не спадабаліся. Яны паскардзіліся на настаўніцу, піша meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі