Насту Дашкевіч адпусцілі з Ленінскага РУУС Мінска
Насту Дашкевіч, якая хацела даведацца пра лёс свайго затрыманага мужа, адпусцілі з Ленінскага РУУС, дзе яе трымалі больш за гадзіну. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Дарэчы, Змітра Дашкевіча ў Ленінскім РУУС няма.
Наста прыйшла з дзвюма журналісткамі — Любоўю Лунёвай і Вольгай Давыдавай. Як удакладняе сайт БАЖ, міліцыянты ў пастарунку вырашылі, што Давыдава здымае падзеі на мабільны тэлефон, і затрымалі ўсіх трох. Пасля атрыманых тлумачэнняў іх вызвалілі.