Насуперак адзінаму — чаму партыя левых ідзе на выбары?
Партыя левых "Справядлівы свет" браць удзел у праймерыз на адзінага кандыдата ад апазіцыі адмовілася. Але і выбарчую кампанію 2020 года ігнараваць не збіраецца: левыя пойдуць на выбары сваёй калонай і са сваім кандыдатам.
Чаму "Справядлівы свет" не пажадаў уступаць у кааліцыю з іншымі партыямі? Якое з патрабаванняў да прэтэндэнтаў на адзінага не задавальняе беларускіх левых? Ці здольная партыя сабраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі іх кандыдата?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня партыі "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.