Наталля Пяткевіч, якой забаронены ўезд у ЗША, зрабіла фота ў цэнтры Нью-Ёрка
Фатаздымкі былой першай намесніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч у Нью-Ёрку'явіліся ў сацыяльных сетках. Між тым з 2006 года яна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.
Фатаздымкі з Пяткевіч выклаў у сваім акаўнтце ў Твітары амерыканскі чыноўнік Раві Батра. Як адзначае nn.by, гэта дарадца па пытаннях правоў чалавека, які, мяркуючы па яго допісах, трымаецца жорсткай лініі ў дачыненні да Расіі.
На яго фота можна пабачыць Наталлю Пяткевіч, яе мужа Валянціна Рыбакова — кіраўніка беларускага прадстаўніцтва пры ААН, сына Пяткевіч — Філіпа, а таксама амерыканскіх паліцыянтаў.
Хаця Пяткевіч знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, прылятаць да мужа яна мае права, бо Рыбакоў яе запрашае па лініі ААН, а не ў ЗША як дзяржаву. Праўда, карыстацца сваім рахункам ці іншымі выгодамі, якія патрабуюць ідэнтыфікаваць асобу, Пяткевіч у ЗША не можа.
Ёсць верагоднасць, што гэтым разам Пяткевіч прыехала да мужа надоўга: Батра запосціў у твітары фатаздымкі з вечарыны ў гонар "далучэння Наталлі да мужа".
Celebrating happiness of @BelarusUNNY Valentin w Natalia joining him in NY, & @Kazakh_Mission Kairat’s marriage w Aigerim & becoming Dad of my GodDaughter Ameliya - supported by @RanjuBatra @Ibragimov_Bakh @khiari_khaled @amouallimi @iaeaorg @azmissionun @MFA_Tajikistan pic.twitter.com/iIegc8UaZj
— Ravi Batra (@RaviBatra) August 3, 2018