Навальнага асудзілі на 30 сутак за акцыю, якая прайшла ў студзені
Расійскага апазіцыйнага дзеяча Аляксея Навальнага асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю "Страйк выбарцаў", якая прайшла ў студзені 2018-га. Справу 27 жніўня разглядаў Цвярскі суд Масквы. Навальнага прызналі вінаватым у парушэнні правілаў правядзення масавага мерапрыемства, інфармуе "Новая газета".
У выніку Аляксей Навальны не трапіць на акцыю супраць пенсійнай рэформы, запланаваную па ўсёй Расіі на 9 верасня. Ён перакананы, што яго арышт звязаны менавіта з гэтым.
У студзені падчас акцыі "страйк выбарцаў" Навальнага затрымлівалі (агулам тады па Расіі затрымалі сотні людзей), але адпусцілі, пратакол у выніку быў складзены толькі праз 25 дзён. У лютым апазіцыянера затрымалі, але зноў адпусцілі. Суд у сакавіку не адбыўся — справу адправілі на дапрацоўку ў паліцыю, нагадвае meduza.io.