Навальны будзе пад хатнім арыштам, без пошты і твітара
Вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка і блогера ізалявалі.
Басманны суд Масквы задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб хатнім арышце Аляксея Навальнага ў рамках так званай справы "Іў Рашэ". Па ёй апазіцыянера абвінавачваюць ў махлярстве. Нібыта, браты Навальныя скралі ў кампаніі "Іў Рашэ Усход" больш за 800 тысяч долараў, яшчэ 130 тысяч долараў — у "Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі".
Навальнаму забаронена да 28 красавіка карыстацца поштай, інтэрнэтам, сродкамі сувязі. Ён не зможа каментаваць сваю справу. Наведваць яго змогуць толькі блізкія сваякі. Суд палічыў, што "Навальны можа працягнуць займацца злачыннай дзейнасцю".
"Мы працягнем змагацца з акупацыйным рэжымам як рабілі раней", — цытуе словы Аляксея Навальнага ВВС.
Фота — ria.ru