Наваполацкая школьніца заплаціла махлярцы 200 долараў за ката, якога не было

Наваполацкая школьніца заплаціла махлярцы 200 долараў за ката, якога не было

Адзінаццацікласніца з Наваполацка стала ахвярай махляркі, якая вырашыла нажыцца на дзіцячай мары, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Дзяўчына, якую выхоўвалі ў прыёмнай сям'і, размясціла ў сацыяльных сетках інфармацыю, што марыць пра ката пароды мэйнкун. Праз нейкі час з ёй звязалася жачнына і паабяцала прывезці патрэбнае кацяня. У якасці доказу яна нават дасылала дзяўчыне фатаздымкі мэйнкунаў, якіх нібыта дастаўляла пакупнікам. Пазней, праўда, выявілася, што фатаздымкі катоў жанчына папросту ўзяла ў інтэрнэце.

Дзяўчына паверыла махлярцы і ў прысутнасці сяброўкі перадала ёй 200 долараў. Жанчына абяцала паехаць па ката неадкладна. Аднак ні праз дзень, ні праз два дзяўчына жаданага ката так і не пабачыла. Махлярка спярша спасылалася на розныя абставіны, а потым і ўвогуле перастала выходзіць на сувязь.

Праваахоўнікі знайшлі махлярку. Па іх словах, 25-гадовая жанчына нідзе не працавала і займалася тым, што падманвала даверлівых грамадзян, у якіх брала грошы. Ахвяраў яна шукала ў інтэрнэце. Толькі ў Полацку парваахоўнікі выявілі за ёй некалькі фактаў махлярства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі