Навасяд: ад грамадства схавалі працэдуру прыняцця рашэнняў Мінюстам
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі партыі. Гэта ўжо чацвёртая няўдалая спроба гэтай партыі легалізавацца.
Прычыны адмовы пераважна тэхнічныя, расказаў Еўрарадыё старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі Ўладзімір Навасяд:
“У асноўным гэта тычыцца перш за ўсё тэхнічных пытанняў, напрыклад, у некаторых заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэсу не хапала імя па бацьку. Ці, напрыклад, адсутнічаў месяц у датах, толькі год пазначаны быў. Як было дакладзена прадстаўніком Мінюсту, па некаторых гарадах не хапала пратаколаў. Некаторыя заснавальнікі партыі адмовіліся ад сяброўства ў ПСП. Вось у сукупнасці гэтыя моманты і былі пакладзены ў выснову Вярхоўнага суда аб тым, што ПСП не можа быць зарэгістравана”.
Спадар Навасяд кажа, што расчараваны вынікам паседжання, хаця і прадбачыў яго:
“Я расчараваны ў сённяшнім паседжанні, нават не таму што не зарэгістравалі, таму што гэта можна было прадбачыць. А перш за ўсё, што мы ўсё ж такі не змаглі праз Вярхоўны суд атрымаць пратаколы паседжання камісіі пры Міністэрстве юстыцыі. Ад грамадства схавалі працэдуру як праходзіць праверка, які крытэрый і г.д”.
Ці будзе спрабаваць рэгістравацца Партыя свабоды і прагрэсу ў пяты раз, аргкамітэт вырашыць пасля таго, як атрымае рашэнне Вярхоўнага суда у пісьмовай форме.