Навошта Паўлу Латушку партыя і ці час цяпер для партбудаўніцтва?
.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка нечакана заявіў пра намер стварыць сваю партыю. Маўляў, партыя будзе не толькі “прыладай” ціску на рэжым, але і “дэманстрацыяй нашай абсалютнай веры ў перамогу”. Цікава, што на працягу апошніх некалькіх месяцаў гэта ўжо не перашая заява ад розных палітыкаў (і не толькі) пра жаданне займець сваю партыйную структуру.
Ці час цяпер для стварэння партый і ці разлічвае Павел Латушка на яе рэгістрацыю ў Беларусі? Ці не стане такое партбудаўніцтва прычынай для раз’яднання беларускага грамадства? Як стварэнне партыі прадэманструе нашу “абсалютную веру ў перамогу” і ці каардынуе Латушка свае “партыйныя” планы з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дыпламат, палітык, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.