Навошта Захад і дэмсілы "прымушаюць" Лукашэнку ісці на выбары — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Напярэдадні так званага "адзінага дня галасавання" чалавек, які лічыцца старшынёй "Цэнтрвыбаркама" сказаў крылатую фразу наконт таго, ці павінныя выбары быць цікавай падзеяй. Паводле Карпенкі, каму патрэбныя нейкія цікавосткі і шоў, то трэба ісці ў цырк, а не на "выбары" ў Беларусі. Тым не менш, годнай заменай цырку ў "адзіны дзень галасавання" стаў выбарчы ўчастак, на які прывезлі Лукашэнку. І хоць праўладныя аналітыкі пафасна напісалі пра "важныя заявы", зробленыя выступоўцам, але насамрэч нечага прынцыпова новага і нечаканага не прагучала.
Ці сапраўды ўсяго "толькі 87%" грамадзян Беларусі падрымліваюць рэжым і Лукашэнку асабіста? Чым кіруецца Лукашэнка, прымаючы "нечаканае" рашэнне ўдзельнічаць у выбарах 2025 года і што насамрэч не дае яму стаць "здраднікам" і пайсці на пенсію? Ці ёсць нешта за словамі пра гатоўнасць Пуціна да перамоў з Украінай, апроч жадання Лукашэнкі хайпануць на тэме? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.