Навучэнцы з Мінскага раёна могуць бясплатна ездзіць на вучобу ў сталіцу

Навучэнцы з Мінскага раёна могуць бясплатна ездзіць на вучобу ў сталіцу

Навучэнцам з Мінскага раёна далі права бясплатнага праезда на вучобу ў сталіцу. Такое рашэнне №152 прыняў Мінскі абласны савет дэпутатаў 15 верасня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Вызначана, што навучэнцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Мінска, з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносінаў ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад.

Каб скарыстацца гэтым правам, навучэнцы павінны паказаць даведку, якая пацвярджае навучанне ў сталічных установах. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі