Школьнікі змогуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце не толькі не заняткі
Карта навучэнца
У Беларусі змянілі правілы льготнага праезду для школьнікаў. Правілы перагледзеў Саўмін, дакумент, які прадугледжвае змены, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з гэтай пастановай, школьнікі і навучэнцы, якія атрымліваюць спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў населеных пунктах па месцы жыхарства і месцы вучобы з 1 верасня па 30 чэрвеня. Пры сабе трэба будзе мець карту навучэнца. Раней права на бясплатны праезд давалася толькі на праезд "ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад". Пункты былі пазначаны ў спецыяльнай даведцы, якую трэба было паказваць кантралеру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.