Навукоўцы прапануюць паслаць "разведку" да 400-метровага астэроіда (фота)

Паводле зробленых разлікаў, астэроід можа сутыкнуцца з нашай планетай 26 жніўня 2032 года, з верагоднасцю 1 шанец на 63 тысячы.
 

Як паведамляе РІА "Новости", маладыя расійскія навукоўцы з навукова-вытворчага аб'яднання імя Лавачкіна прапануюць адправіць на "разведку" да патэнцыйна небяспечнага астэроіда зонд. Яны распрацавалі малы касмічны апарат, які зможа ўдакладніць арбіту і ўласцівасці касмічнага цела.



Кіраўнік праекта Аляксандр Шаханаў кажа, што апарат ствараўся для палёта да астэроіда 2011 UK10 з наступным пералётам да Апофіса, але цяпер узнікла прапанова выкарыстаць яго для даследавання новай пагрозы для Зямлі. Дарэчы, наконт астэроіда 2013 TV135 ужо выказаўся віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін, які адзначыў, што "ён можа ўзарваць Зямлю" і назваў яго "звышмэтай" для расійскай касманаўтыкі.

Фота — НВА Лавачкіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі