Навукоўцы з ЗША вызначылі, з-за чаго ў Беларусі ў 1315 годзе пачаўся голад

Навукоўцы з ЗША вызначылі, з-за чаго ў Беларусі ў 1315 годзе пачаўся голад

Навукоўцы з ЗША склалі своеасаблівы атлас з кліматычных картаў Еўропы за апошнія дзве тысячы гадоў. Па ім можна прасачыць змены ва ўзроўні ападкаў. Для гэтага вывучаліся гадавыя колы некалькіх соцень старых еўрапейскіх дрэваў (самыя старажытныя з іх адшукалі ў паўднёвай Нямеччыне, краінах Скандынавіі і Ірландыі), інфармуе РІА "Новости".

У выніку, амерыканскія навукоўцы змаглі патлумачыць прычыну "вялікага голаду" ў Еўропе ў 1315-1317 гадах. Тады ад нястачы ежы штодня паміралі тысячы людзей, распаўсюдзіўся канібалізм. Храністы пісалі, што прычынай голаду стала незвычайна кепскае і нестабільнае надвор'е. Навукоўцы ўдакладняюць: быў анамальна высокі ўзровень ападкаў ("вялікі патоп"), які назіраўся амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі.

На карце відаць, што ад стыхійнага бедства пацярпела амаль уся суседняя Польшча. У Беларусі яно закранула найперш заходнюю частку, а вось цэнтральная і паўднёвая пацярпелі значна менш. Італія, паўднёвая Іспанія і большая частка Візантыйскай імперыі гэтага бедства ўвогуле пазбеглі.

У 1740-1741 гадах заходняя, часткова паўночная і ўсходняя Еўропа перажылі засуху. Навукоўцы пацвердзілі нізкі ўзровень ападкаў. На карце відаць, што бедства закранула заходнюю частку Беларусі.

Навукоўцы з ЗША вызначылі, з-за чаго ў Беларусі ў 1315 годзе пачаўся голад
Навукоўцы з ЗША вызначылі, з-за чаго ў Беларусі ў 1315 годзе пачаўся голад

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі