Найбуйнейшыя кітайскія кампаніі абяцаюць Лукашэнку інвестыцыі (відэа)
Яны гатовыя актыўна ўдзельнічаць у стварэнні і інвеставанні ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
Нагадаем, 19 чэрвеня адбылася ўрачыстая закладка першага каменя парка ў Смалявіцкім раёне, у 25 кіламетрах ад Мінска.
Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кітайскай народнай рэспублікі. Ён перакананы, што Беларусі і Кітаю "неабходна пашыраць узаемадзеянне ў форме прамога інвеставання". Кіраўнік дзяржавы заявіў, што праект стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка мусіць быць рэалізаваны ў самыя сціслыя тэрміны, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік кітайскай дэлегацыі, старшыня праўлення Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі "Сінамач" Жэнь Хунбінь адзначыў, што "ёсць агульнае жаданне як мага хутчэй будаваць парк і павялічваць інвеставанне".
Фота — ria.ru