Наймальнікам дазволілі вылічваць прафсаюзныя ўзносы з зарплаты работнікаў

Беларускія грошы / Белорусские деньги / Еўрарадыё

Беларускія рублі

Урад Беларусі пашырыў спіс мэтаў, на якія наймальнік можа вылічваць грошы з заробку работніка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Але зняць грошы наймальнік зможа пасля таго, як работнік напіша адпаведную заяву.

У прыватнасці, зараз з зарплаты работніка могуць утрымаць грошы "на выплату сум па крэдытнай дамове, аплату жыллёва-камунальных паслуг, выплату членскіх прафсаюзных узносаў, узносаў у грамадскія аб'яднанні". Утрыманыя грошы будуць пералічвацца на рахункі адпаведных арганізацый, падкрэслілі ў Мінпрацы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі