Найстарэйшая жыхарка планеты памерла ў 117 гадоў (відэа)

У Японіі памерла жанчына, якую назвалі найстарэйшым жыхаром Зямлі. Місаа Акава пражыла 117 гадоў і сканала 1 красавіка ў доме састарэлых у Асацы, дзе знаходзілася цягам апошніх некалькіх год. Свой апошні дзень народзінаў — 5 сакавіка — яна вырашыла адзначыць на дзень раней. Супрацоўнікі ўстановы тады адзначылі, што ў жанчыны з’явіліся праблемы са слыхам і яна стала крыху павольней рухацца.

Місаа Акава нарадзілася 5 сакавіка 1898 года. У 1919 годзе яна выйшла замуж і нарадзіла  ў шлюбе траіх дзяцей — дваіх дачок і сына. Яна мае чатырох унукаў і шэсцярых праўнукаў.

У 2013 годзе японку прызналі найстарэйшым жыхаром Зямлі і ўняслі яе рэкорд доўгажыхарства ў кнігу Гінэса, піша Lenta.ru

Фота: ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі