Найстарэйшы мінскі кінатэатр "Перамога" здабыў новага ўладальніка

Кінатэатр "Перамога" / realt.by
Кінатэатр "Перамога" / realt.by

У пятніцу, 18 кастрычніка, адбыўся аўкцыён, на якім было рэалізаванае права заключэння дамовы арэнды будынка мінскага кінатэатра "Перамога" па адрасе Інтэрнацыянальная, 20. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці.

Арганізатары таргоў пакуль не ўдакладняюць імя новага ўладальніка, пішуць "Мінск-Навіны".

Кінатэатр "Перамога" — найстарэйшы ў сталіцы кінатэатр, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Размовы пра яго рэстаўрацыю вядуцца даўно. У варыянце распрацаванага праекта прадугледжвалася рэстаўрацыя фасадаў. Унутры для гледачоў прадугледжвалі другую залу, а таксама інтэр'еры ў стылі сярэдзіны XX стагоддзя. Потым з'явілася ідэя зрабіць кінатэатр трохзальным.

З 1 студзеня 2017 года аб'ект быў закрыты на рэканструкцыю, але яна так і не пачалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі