Назарбаеў прапанаваў стварыць мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі

Садружнасць незалежных дзяржаваў перажывае стагнацыю, якую выклікалі не вырашаныя праблемы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Нагадаем, сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць нефармальны саміт кіраўнікоў краін СНД. У ім бярэ ўдзел і Аляксандр Лукашэнка.

Назарбаеў прапанаваў іншым лідэрам стварыць адзіны мытны саюз з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі. «Ён стане ядром утварэння Еўразійскага эканамічнага саюза», адзначыў у сваёй прамове прэзідэнт Казахстана.

Фонтанка.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі