Назіральніка затрымалі на ўчастку для галасавання ў Мінску

Назіральніка затрымалі на ўчастку для галасавання ў Мінску

На ўчастку для галасавання №52 у Кастрычніцкім раёне Мінска 4 жніўня затрымалі Івана Дубовіка, які з'яўляецца назіральнікам ад ініцыятывы "Сумленныя людзі".

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", нагодай для затрымання стала тое, што Дубовік падаваў скаргі ад ініцыятывы.

Затрыманы паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС. У РУУС сваякам спярша адмаўляліся даць інфармацыю пра яго, але потым пацвердзілі, што Дубовік знаходзіцца ў іх. 

На назіральніка склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 23.4 КаАП — нібыта, за супраціў міліцыянтам на ўчастку для галасавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі