Назіральнікі АБСЕ: Беларусь часткова выканала абяцанні па празрыстых выбарах

Назіральнікі АБСЕ: Беларусь часткова выканала абяцанні па празрыстых выбарах

Беларусь недастаткова поўна выканала свае абяцанні па празрыстасці выбараў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі назіральнай місіі АБСЕ заявіў Кент Херстэд.

Ён расчараваны тым, што беларускія ўлады пайшлі толькі на тэхнічныя змены, якія не ўплываюць на сутнасць выбараў. Херстэд адзначыў малую колькасць апазіцыйных кандыдатаў. Таксама ён заявіў, што ў Беларусі немагчыма абмежаваць сітуацыю, калі адзін чалавек галасуе некалькі разоў.

Станоўчым момантам ён назваў наяўнасць вялікай колькасці кандыдатаў. Не было акругаў з адным кандыдатам, але некаторыя кандыдаты нават не спрабавалі рэальна трапіць у парламент. Падсумоўваючы свой выступ, Херстэд заявіў, што Беларусі трэба рэфармаваць выбарчую сістэму. Некаторыя моманты ў беларускіх выбарах не мяняюцца гадамі, хаця АБСЕ ўказвае на іх пасля кожных выбараў.

Прадстаўніца Савета Еўропы Гізэла Вурм выказала меркаванне, што Беларусі неабходна рэфармаваць прававую сістэму, каб яна была ключавым элементам дэмакратыі.

Івана Дабяшова ў сваім выступе канстатавала, што выбарчая агітацыя вялася ў абмежаваным медыя-асяроддзі.

Каятана дэ Зулуэта, якая прадстаўляла БДІПЧ АБСЕ, адзначыла, што тры сайты былі недаступныя ў дзень выбараў. Падчас выбарчай кампаніі кандыдатам па тэлевізары было адведзена толькі 1% часу, астатняе прысвячалася ўрадавай дзейнасці. На яе думку, выбаршчыкі не маглі нармальна ўключыцца ў выбары, бо дзяржаўныя СМІ не асвятлялі праграмы кандыдатаў.

Станоўчым момантам яна назвала тое, што мінулыя рэкамендацыі АБСЕ бурна абмяркоўваліся, і, можа, вынік будзе пазітыўным. Дэ Зулуэта спадзяецца, што парламенцкія выбары і новы парламент дазволяць выканаць гэтыя рэкамендацыі і рухацца да глабальнага ўдасканалення выбарчага працэсу.

Прадстаўнікі АБСЕ адзначылі, што 24% іх назіральнікаў не ўбачылі працэс падліку галасоў, чым яны расчараваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі