Не "пацяпленне", а "кіпенне": ААН кажа, такога гарачага ліпеня не было ніколі

Пажары ў Грэцыі / PANAGIOTIS DIMISIANOS

Пажары ў Грэцыі / PANAGIOTIS DIMISIANOS

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што наступіла эпоха "глабальнага кіпення", піша ВВС.

Ліпень "практычна напэўна" зробіцца самым цёплым месяцам за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем у свеце, кажуць эксперты ААН. Яны мяркуюць, што ліпень таксама можна будзе назваць самым гарачым месяцам за апошнюю тысячу гадоў.

"Магчыма, нават за большы час, "парадку 100 000 гадоў", — дадае дырэктар Службы змены клімату Copernicus Карла Буантэмпа.

На гэтым тыдні навукоўцы апублікавалі даследаванне, у якім гаворыцца, што такія разбуральныя хвалі цяпла былі б "практычна немагчымыя" без антрапагеннай змены клімату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі