Не толькі па буднях. Экскурсій на завод ігрыстых вінаў стане ў два разы больш
На заводзе
Мінскі завод ігрыстых вінаў павялічыць колькасць экскурсій на прадпрыемства. Раней наведвальнікі маглі прыходзіць сюды толькі па чацвяргах і пятніцах а 14:00, і пасля дэгустацыі, відаць, вяртацца на працу.
З траўня ахвочыя пазнаёміцца з працэсам вырабу беларускіх вінаў змогуць рабіць гэта яшчэ па пятніцах у 18:00 і суботах у 13:00.
Як напісана на сайце завода, экскурсіі праходзяць “на радасць знаўцам вытанчаных напояў і аматарам захапляльных прыгод”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.