“Не трэба жорстка фармуляваць нацыянальную ідэю ― з цаглінак складзецца мазаіка”

“Не трэба жорстка фармуляваць нацыянальную ідэю ― з цаглінак складзецца мазаіка”

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская, ні экспертная супольнасць. Але чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць яе.

Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму “Ідэя Х”. Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць раз на тыдзень.

9 жніўня ў студыі Еўрарадыё рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць ці спампаваць падкаст праграмы ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі