Не ўсе чыноўнікі чыталі “Эканомікс”
Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія кніжкі па эканоміцы чытаюць нашыя чыноўнікі Нечакана спаслаўся на “Эканомікс” намеснік міністра эканомікі Аляксандр Давыдаў, калі тлумачыў “Беларускім навінам”, чаму немагчыма адпускаць кошты на прадукты. «Я не ведаю, як вы, а я вучыўся ў пераходную эканоміку і ўважліва чытаў амерыканскія кніжкі тыпу «Эканомікс», дзе прапаноўвалася ўсё адразу разбурыць. Але, як паказвае практыка, а таксама калектыўная мудрасць беларускага народа і ўрада, сітуацыя са стрымліваннем коштаў дае свой дадатковы эфект у больш доўгім часе, чым мы жывем. Нам бы хацелася, каб сёння былі нейкія рынкавыя механізмы, але калі гэтыя рынкавыя механізмы ўвесці адразу сёння, мы сутыкнемся з вельмі непрыемнымі сацыяльнымі наступствамі», - гаворыць намеснік міністра. Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія кніжкі па эканоміцы чытаюць нашыя чыноўнікі
Начальнік галоўнага кіравання знешняй эканамічнай дзейнасці міністэрства эканомікі Марыя Барсук спачатку здзівілася такому пытанню, але пасля адказала:
Марыя Барсук: “Эканомікс” чытаем, чытаем “Эканоміку нашай дзяржавы”, – ёсць такая кніжка нашага інстытута і шмат іншых, якія звязаныя непасрэдна з эканомікай. А чаму ўзнікла такое пытанне? Можа вы хочаце параўнаць намесніка міністра з начальнікам упраўлення? Можа мы і болей чытаем, а можа і меней – не ведаю. Але гэта не параўнанне для журналіста, што чытаюць чыноўнікі.
Над другім пытаннем: “Якую кніжку па эканоміцы вы лічыце самай лепшай?”, Марыя Барсук думала некалькі секунд, а пасля звярнулася па дапамогу да сваіх калег і ўсе разам вырашылі, што выдзеліць адну кнігу проста немагчыма.
Марыя Барсук: Ну, шмат у нас ёсць кніг. Я магу вам дзесяць іх назваць, але што гэта вам дасць? Ну, напрыклад, настольная кніга майго ўпраўлення - “Міжнародныя эканамічныя адносіны”.
Еўрарадыё: А можаце назваць яе аўтараў ці пад чыёй рэдакцыяй яна напісана?
Марыя Барсук: Рэдакцыю? Ну, шмат там, пяць ці шэсць аўтараў.
Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч шчыра прызнаўся Еўрарадыё, што зараз захапляецца чытаннем дэтэктываў і часам праглядае часопісы на эканамічную тэматыку, а вось сур’ёзная літаратура ў яго засталася ў мінулым. Еўрарадыё папрасіла Багданкевіча паглядзець назвы кніг, якія ў яго зараз ляжаць на працоўным стале.
Станіслаў Багданкевіч: Ну, вось у мяне ёсць кніга Сталыпіна “ Жыццё за айчыну”. Ёсць такое выданне “Вялікі энцыклапедычны слоўнік вышэйшага ўпраўленчага персанала. Правая эканоміка”. Але яна вельмі тоўстая і там шмат матэрыялаў. Я вам кажу шчыра, што ў апошні час чытаю дэтэктывы.
Дзіўны адказ Еўрарадыё пачула ад начальніка ўпраўлення эканомікі гандлю і развіццю рынкавых адносін Міністэрства гандлю Валянціны Дудаль: яна ніяк не магла зразумець, што такое “эканамічная кніга”.
Валянціна Дудаль: Я такіх кніг не ведаю. Што такое ў вашым разуменні эканамічная кніга? “Эканомікс” – гэта падручнік, папулярны дапаможнік. Што такое эканамічная кніга? Якія яны?
Дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў нічога страшнага не бачыць у тым, што чыноўнікі чытаюць “Эканомікс”. На яго думку, яе трэба пачытаць, калі нехта не адужыў ва ўніверсітэце.
Міхаіл Кавалёў: Усе кніжкі “Эканомікс” я прачытаў, калі яшчэ быў маладым. У тым ліку Самуэльсана. Лічу, што чыноўнікам трэба было гэта пачытаць у студэнцкія гады, але калі яны іх не вучылі, то цяпер, канешне, чытаюць.
Міхаіл Кавалёў парэкамендаваў нашым слухачам чытаць “Будучыня капіталізма” Лестэра Туроў, “Задачы мэнэджмент у 21 стагоддзі” Пітэра Друкера.
Самы нечаканы адказ даў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, калі сказаў, што эканамічных кніг не чытае:
“А я інжынер-механік без эканамічнай адукацыі”.
Гэты факт не перашкаджае чыноўніку займацца такімі гучнымі эканамічнымі справамі, як перавод ІПэшнікаў у ЧУПы, ды прыбіраннем камерцыйных кіескаў у Мінску.
Эканаміст Яраслаў Раманчук з лёгкасцю пагадзіўся назваць Еўрарадыё некалькі, на яго погляд, лепшых кніг па эканоміцы:
“Кніга нумар адзін, якую я рэкамендую ўсім – “Чалавечная дзейнасць” Людвіга фон Мізеса. Гэтая кніга вельмі ашаламляльная: і па эканоміцы , і па вывучэнні паводзінаў чалавека ў сучасным грамадстве. Кніга нумар два – “Атлант расправіў плечы” Айн Рэнда. Трэцяя – “Чалавек. Эканоміка. Дзяржава” Мірэ Роберта – фундаментальная праца па аналагічнай тэматыцы. Затым ёсць такая выдатная кніга “Зайздрасць”. Кніга аб тым, як вядуць сябе людзі і як псіхалогія пачуццяў уплывае на іх паводзіны ў сям’і, эканоміцы, бізнэсе”.
Што тычыцца дапаможніка “Эканомікс”, Яраслаў Раманчук кажа, што хай лепш чыноўнікі чытаюць яго, чым бульварную літаратуру.