"Не жыве Фландрыя": віцебскі тэатр імя Якуба Коласа атрымаў новую дырэктарку

"Не жыве Фландрыя": віцебскі тэатр імя Якуба Коласа атрымаў новую дырэктарку

У віцебскім тэатры імя Якуба Коласа афіцыйна прызначылі новую дырэктарку. Ёй стала Юлія Харкевіч, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Пасведчанне дырэктара ёй уручыў міністр культуры Анатоль Маркевіч

Папярэдняга дырэктара тэатра Аляксандра Старых звольнілі ў лістападзе 2021-га. Прычынай стаў спектакль "Тыль" паводле п'есы Рыгора Горына, заснаванай на рамане Шарля дэ Кастэра. Чыноўнікам не спадабалася, што ў спектаклі гучыць фраза "Жыве Фландрыя!". Спектакль знялі з паказу.

Юлія Харкевіч больш за 12 гадоў была намесніцай дырэктара тэатра, а з 1 снежня 2021 года — выканаўцай абавязкаў дырэктара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі