Небяспечны расійскі алей знайшлі ў продажы ў Магілёўскай вобласці

Алей / БЕЛТА
Алей / БЕЛТА

У крамах Магілёўскай вобласці праверкі знайшлі пяць марак расійскага сланечнікавага алею, заяўленыя вытворцам як прадукцыя вышэйшага гатунку. Але ў Дзяржстандарце высветлілі, што гэтая прадукцыя не адпавядае заяўленым паказчыкам, перадае БЕЛТА.  

Па словах экспертаў, алей не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Напрыклад, на ўпакоўцы пазначана, што гэта алей рафінаваны дезадараваны вышэйшага гатунку. Але ў такіх алеяў анізідзінавы лік павінен быць не больш за 3. А ў правераных марках алею ён быў у межах ад 4,3 да 7,4. Анізідзінавы лік паказвае ўтрыманне другасных прадуктаў акіслення — альдэгідаў.

Дзяржстандарт забараніў увозіць гэты алей у Беларусь і прадаваць на тэрыторыі краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі