Нечаканы Купала — што мы не ведалі пра беларускага класіка?

Нечаканы Купала — што мы не ведалі пра беларускага класіка?

Днямі няўрымслівая пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец выдала чарговую кнігу. Праўда, гэтым разам яна выступае не як аўтарка, а як укладальніца выдання. У кнігу пад назвай “Янка Купала. Выбраныя творы” ўвайшлі... Ну, вы ўжо і самі здагадаліся, чые творы.


Чаму ўзнікла патрэба выдаваць чарговы раз творы Янкі Купалы — што мы са спадчыны класіка беларускай літаратуры яшчэ не ведалі? Чым укладальнікам зборніка не дагадзілі творы Купалы “някрасаўскага” перыяду, што яны іх не захацелі публікаваць? Якія яшчэ цікавосткі прыхаваныя ў кнізе?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць пісьменніца, укладальніца кнігі “Янка Купала. Выбраныя творы” Ганна Севярынец і ініцыятар выдання ды каардынатар праекта Аляксандр Фядута.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі