Неэфектыўныя прыватныя піўзаводы чакае лёс "Камунаркі" і "Спартака"

"У 2015 годзе вы мне даложыце пра вынікі працы. І калі толькі хоць адно прадпрыемства будзе нізкарэнтабельным або стратным, асабліва з ліку прыватызаваных, яны неадкладна, як "Камунарка" і "Спартак", будуць вернутыя ва ўласнасць дзяржавы", — перадае interfax.by заяву кіраўніка Беларусі на нарадзе пра перспектывы развіцця піваварнай галіны.



Аляксандр Лукашэнка дадаў, што для такіх заводаў будзе створаны спецыяльны рэжым функцыянавання пры падтрымцы і абароне ад імпарту, які напоўніў краіну. "А з дзяржаўнымі дзеячамі, кіраўнікамі, якія там працуюць, "Белдзяржхарчпрамам" і яго кіраўнікамі мы разбярэмся ў адны суткі", — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.



Лукашэнка нагадаў, што больш за 80% вытворчасці беларускага піва знаходзіцца ў прыватных руках. Па яго словах, прыватнікі не дапамаглі ўзняць піваварную галіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі