Нехта шантажуе Ярмошыну: заплаціце $25 000, інакш сальём кампрамат на Лукашэнку
На пасяджэнні ЦВК 4 чэрвеня Лідзія Ярмошына распавяла, што невядомыя асобы шантажуюць яе кампраматам на Аляксандра Лукашэнку.
"Я ўжо двойчы атрымала шантажную цыдулку. Спачатку мне прапанавалі заплаціць $12 тысяч, цяпер стаўка вырасла да $25 тысяч. У іншым выпадку размесцяць фэйкавыя звесткі, якія ганьбяць вашу групу і вашага кандыдата", — сказала яна, звяртаючыся да Міхаіла Орды, кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандна Лукашэнкі.
"Гэта людзі, у якіх не ўсё нармальна з сумленнем і прыстойнасцю", — адгукнуўся Орда.
"І з розумам", — дадала Ярмошына.
Раніцай 4 чэрвеня Цэнтрвыбаркам сабраўся, каб разглядзець працоўныя пытанні. Сярод іх скарга вылучэнца ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі на тое, як збірае подпісы ініцыятыўная група дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.