Некалькі прадстаўнікоў АДС ужо сабралі неабходную тысячу подпісаў

Неабходную для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў колькасць подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы некалькіх прэтэндэнтаў з адзінага спіса Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. Як паведамілі ў інфармацыйным цэнтры АДС, неабходную тысячу подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы Аляксандра Валчаніна (Аб'яднаная грамадзянская партыя, Жодзінская акруга № 66), Віктара Гарбачова (АГП, Барысаўская гарадская акруга № 62), Дзяніса Садоўскага (аргкамітэт грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Масюкоўшчынская акруга Мінска № 103), Сяргея Калякіна (Партыя камуністаў Беларуская, Коласаўская акруга Мінска № 106) і некалькіх іншых прадстаўнікоў дэмсіл.

 Паводле ўдакладненых звестак, усяго было зарэгістравана 105 ініцыятыўных груп кандыдатаў з адзінага спіса АДС. Два чалавекі з адзінага спіса адмовіліся вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты. Ініцыятыўныя групы яшчэ трох не былі зарэгістраваны акруговымі выбарчымі камісіямі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі