Несці алімпійскі агонь папрасіўся самы валасаты кітаец (фота)

Жыхар Кітая Юй Чжэньхуань, які афіцыйна лічыцца адным з самых валасатых людзей у свеце, заявіў, што ён жадаў бы ўдзельнічаць у эстафеце алімпійскага агня перад летнімі гульнямі 2008 года ў Пекіне. Жыхар правінцыі Ляонін лічыць сябе ўвасабленнем алімпійскага духу. Цела Юй Чжэньхуаня пакрыта валасамі на 96 адсоткаў.

Лічыцца, што па гэтым паказчыку ён саступае толькі мексіканскім братам Віктару і Габрыэлю Рамас Гомес, якія маюць толькі па два адсоткі скуры без валасоў.

Reuters

Фота: hairyhuman.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі