Нетаньяху: Ізраіль мае намер знішчыць ХАМАС у сектары Газа
Біньямін Нетаньяху
Пашыраны кабінет міністраў Ізраіля па надзвычайных сітуацыях упершыню сабраўся сёння, 15 кастрычніка. Прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху папярэдзіў, што краіна рыхтуецца "знішчыць ХАМАС" у Газе.
Сустрэча, якая праходзіла ў ваенным штабе ў Тэль-Авіве, пачалася з таго, што міністры ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб прыкладна 1300 ізраільцянах, якія загінулі пасля нападу ХАМАС у мінулыя выходныя.
Нетаньяху заявіў, што ўсе міністры "працавалі кругласуткава, адзіным фронтам".
"Хамас думаў, што мы будзем знішчаны. Менавіта мы знішчым ХАМАС", - сказаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.